Библиографическое описание:
Хаданёнак, В. М.
Гісторыя беларускай дзяржаўнасці : курс лекцый для студэнтаў дзеннай і завочнай форм навучання / В. М. Хаданёнак ; УА "ВДТУ". - Віцебск, 2023. - 172 с. : іл. - Літ. для самастойнай працы. - ISBN 978-985-481-738-4.
Аннотация:
Гісторыя беларускага народа – гэта жыватворная крыніца, якая абумовіла фарміраванне народнасці і нацыі, рэалізацыю ідэі дзяржаўнасці. Плённае і практычнае асэнсаванне мінулага патрабуе крытычнага падыходу і грунтоўнай метадалагічнай падрыхтоўкі даследчыкаў, асабліва ў дачыненні да праблем дзяржаўнасці. У прадстаўленым да ўвагі студэнтаў вучэбна-метадычным выданні прааналізаваны перадумовы, якія садзейнічалі фарміраванню нацыянальна-дзяржаўнай ідэі беларускага народа; сам складаны працэс афармлення беларускай дзяржаўнасці; комплексна асветлены яе асаблівасці на розных гістарычных этапах.
Курс лекцый складзены ў строгай адпаведнасці з вучэбнай праграмай па дысцыпліне “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці” для вышэйшых навучальных устаноў. Выданне прызначана для актывізацыі самастойнай працы студэнтаў. Будзе спрыяць цэльнаму засваенню прадмета, аптымізацыі працэсу вывучэння матэрыяла. Рэкамендуецца для студэнтаў усіх спецыяльнасцей завочнай формы навучання.