Научные публикации
Беларускія вучоныя, даследчыкі і вынаходнікі ў галіне тэхнічных і натуральных навук (другая палова XVII - першая чвэрць XX ст.)
Бездзель, В. Я.; Хаданенак, В. М.
абазначыць накірункі працы для будучых даследчыкаў. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Бацькаўшчыны.
ученые Беларуси; история науки; персоналии; 17-20 века
Беларуская навука ў персаналіях
Бездзель, В. Я.; Субоцiн, А. А.; Хаданенак, В. М.
Даведнік “Беларуская навука ў персаналіях” знаёміць студэнтаў з біяграфіямі беларускіх вучоных, даследчыкаў, падарожнікаў, вынаходнікаў, якія зрабілі адкрыцці ў якой-небудзь галіне навукі. Падставай для ўключэнне дзеяча ў гэту кнігу быў факт яго нараджэння на этнічна-беларускіх землях, ці яго праца на навуковай ніве на карысць беларускаму народу, незалежна ад месца свайго пражывання. Артыкулы ў даведніку размешчаны ў алфавітным парадку. Колькасць біяграфічных нарысаў перавышае 50. Тэкставая інфармацыя арганічна разбаўлена фатаграфіямі вучоных і выявамі іх вынаходніцтваў. Даведнік будзе карысны для студэнтаў, навукоўцаў, настаўнікаў, а таксама усіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, пытаннямі развіцця беларускай навукі. Яго факталагічны матэрыял можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы лекцый, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі, гісторыі культуры Беларусі, гісторыі навукі і тэхнікі.
история науки; ученые Беларуси; наука Беларуси; персоналии
Iдэя ўкаранёнасцi ў мастацкiм асэнсаваннi беларускай лiтаратурай канца 19 - пачатку 20 стагоддзя
Уткевіч, В. І.; Уткевич, О. И.
У манаграфіі праведзена даследаванне мастацкага асэнсавання ў беларускай літаратуры мяжы XIX – XX стагоддзяў феномена анталагічнай укаранёнасці народа. Выбар храналагічных рамак даследавання не выпадковы, бо менавіта ў гэты перыяд дадзеная праблематыка атрымала шырокае філасофска-мастацкае асвятленне ў еўрапейскім гуманітарным дыскурсе. Кніга будзе цікавай спецыялістам у галіне беларускай літаратуры, культуралогіі, сацыяльнай філасофіі, студэнтам, якія вывучаюць азначаныя дысцыпліны, а таксама ўсім тым, каго цікавіць літаратура, культура і традыцыі беларускага народа.
литературоведение Беларуси; 19-20 века; литература художественная; литература белорусская; Беларусь
Сацыяльна-эканамiчнае становiшча насельнiцтва неакупiраванай тэрыторыi Беларусi ў гады Першай сусветнай вайны (кастрычнiк 1915-кастрычнiк 1917 гг.)
Хаданенак, В. М.
Манаграфія прысвечана сацыяльна-эканамічнаму становішчу насельніцтва Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. На падставе шырокага кола архіўных крыніц разглядаецца прамысловасць, сельская гаспадарка на неакупіраванай немцамі тэрыторыі. Аналізуюцца змены ў стаўленні насельніцтва беларускіх земляў да вайны. Раскрываюцца пытанні мабілізацыі, выкарыстання мясцовых жыхароў на абарончых работах, арганізацыі медыцынскай дапамогі. Даследуюцца праблемы функцыянавання чыгункі і паштова-тэлеграфных аддзяленняў у ваенны час. Для гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Бацькаўшчыны.
история Беларуси; война Первая мировая; положение социально-экономическое; промышленность; хозяйство сельское